«У Беларусі нават коні выконваюць ПДР»
7- 26.06.2025, 10:10
- 2,764

Пад Заслаўем на дарозе заўважылі табун коней.
У TikTоk стала папулярным відэа, дзе па дарозе бягуць два дзясяткі коней. Як сцвярджае аўтар, усё было знята пад Заслаўем у Менскім раёне, піша «Зеркало».
Мяркуючы па кадрах, па дарозе беглі больш за 20 жывёлін. Аўтамабілям давялося спыніцца, каб прапусціць коней.
За два дні відэа з імі сабрала амаль паўмільёна праглядаў і амаль тысячу каментароў. Папулярныя такія:
«У Беларусі нават коні выконваюць ПДР, бягуць па сваёй паласе».
«У кагосьці з-пад капота вырваліся!»
«І сярод іх ёсць «індывіды». Усе па правай - і адзін па сустрэчцы...»
«Усё чакала, што потым мядзведзі на ровары паедуць».
«У лес зойдзеш — лася ці ваўка сустрэнеш, па горадзе казулі, кабаны, зайцы прабягаюць, у небе — гусі, качкі, каршакі, буслы… Пра азёры і рэкі прамаўчу, чаго толькі вартая чарапаха ў Бабруйску! Вялікая краіна Беларусь!»