21 чэрвеня 2025, Субота, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі гісторыя з катлетай скончылася крымінальнай справай

9
У Беларусі гісторыя з катлетай скончылася крымінальнай справай
ілюстрацыйнае фота

Жанчына звярнулася ў шпіталь.

Застолле скончылася траўмай вока для 57-гадовай жанчыны. Яна трапіла ў шпіталь пасля таго, як ёй у вока прыляцела катлета ў паніроўцы.

Інцыдэнт здарыўся на кухні ў 47-гадовай сяброўкі пацярпелай. Гаспадыня кватэры надумала пераключыць увагу знаёмай, захопленай тэлефонам, і кінула ў яе катлету. Мясны выраб трапіў ў вока госці.

Жанчына звярнулася ў шпіталь. Судова-медыцынская экспэртыза выявіла рану рагавіцы і склеры, пашкоджанне сасудзістай абалонкі і зніжэнне зроку. Траўму прызналі менш цяжкай, але крымінальную справу распачалі, а затым спынілі ў сувязі з амністыяй, расказалі ва ўправе ДКСЭ Берасцейскай вобласці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках