21 чэрвеня 2025, Субота, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Валгаград атакавалі дроны: паралізаваны аэрапорт

Расейскі Валгаград атакавалі дроны: паралізаваны аэрапорт

Паветранае злучэнне спыненае і ў Калузе.

Расейцы паскардзіліся на атаку дронаў у Валгаградзе 19 чэрвеня. Атака паралізавала працу мясцовага аэрапорта.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мясцовыя Telegram-каналы.

Губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачароў заявіў, што нібыта расейскія сілы адбілі масаваную атаку ў Калачоўскім, Гарадзішчанскім раёнах і ў паўднёвай частцы Валгаграда.

Паводле яго, абышлося нібыта без пацярпелых і пашкоджанняў.

Атака паралізавала працу аэрапорта ў Валгаградзе, а таксама ў Калузе. Уначы ўводзіліся часовыя абмежаванні на палёты.

Мінабароны РФ заяўляе, што мінулай ноччу нібыта збілі 81 украінскі робат: 19 - над тэрыторыяй Бранскай вобласці, 17 - над Курскай, 13 - над Смаленскай, сем - над Валгаградскай, шэсць - над Арлоўскай, пяць - над Растоўскай, пяць - над часова акупаваным Крымам, па тры - над Белгародскай і Астраханскай абласцямі, два - над Разанскай вобласцю і адзін - над Маскоўскім рэгіёнам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках