Украінскія кіберспартоўцы адмовіліся гуляць з беларусамі
10- 1.06.2025, 13:12
- 4,084

Каманда краіны выступіла з заявай.
Каманды Украіны ў некалькіх дысцыплінах адмовіліся ад удзелу ў чэмпіянаце свету ў кіберспорце праз удзел беларусаў, якія будуць выступаць пад афіцыйным сцягам.
Украінцы не будуць удзельнічаць у спаборніцтвах у Dota 2, Mobile Legends: Bang Bang (жанчыны) і PUBG Mobile, паведамляе «Еўрарадыё».
«Мы неаднаразова звярталіся да Міжнароднай федэрацыі кіберспорту з заклікам ужываць прынцып нейтральнага статусу да прадстаўнікоў краінаў, звязаных з узброенай агрэсіяй супраць Украіны, аднак на гэтым этапе кампрамісу дасягнута не было», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве федэрацыі кіберспорту Украіны.