Пяскоў назваў умову для наўпроставых перамоў Пуціна, Зяленскага і Трампа
11- 30.05.2025, 15:30
- 7,078

Фота: Getty Images
«Трэба добрая падрыхтоўка».
Прэс-сакратар расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што наўпроставыя перамовы на вышэйшым узроўні магчымыя, але толькі пры ўмове дзейсных перамоваў на ўзроўні дэлегацый.
Як піша «Апостроф», словы расейскага чыноўніка перадае РБК і Рыа.
Адзначаецца, што размова аб сустрэчы Уладзіміра Пуціна, Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа можа зайсці толькі пры ўмове дзейсных перамоваў на ўзроўні дэлегацый.
«Спачатку павінен быць дасягнуты вынік на наўпроставых перамовах дзвюх краін. Пасля гэтага, калі такі вынік, і калі такі вынік будзе дасягнуты, тады, вядома, можа зайсці гаворка і аб кантактах на вышэйшым узроўні», - заявіў Пяскоў.
Разам з тым ён дадаў, што крамлёўскі дыктатар нібыта прынцыпова падтрымлівае магчымасць асабістай сустрэчы з Зяленскім і Трампам, але патрэбная добрая падрыхтоўка.