Што вядома пра заводы, атакаваныя ўкраінскімі дронамі
- 28.05.2025, 11:13
- 5,844

На адным з прадпрыемстваў акупанты распрацоўваюць новыя версіі дронаў.
Уночы ў сераду, 28 траўня, у двух расейскіх гарадах Дубна і Зеленаград Маскоўскай вобласці прагрымела серыя выбухаў. Кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка паказаў, што невядомыя дроны патрапілі ў машынабудаўнічы завод імя Фёдарава і тэхнапарк “ЭЛМА”.
У сваім Telegram-канале ён адзначыў, што машынабудаўнічы завод, які працуе ў рэжыме вайсковай эканомікі, ужо пяць гадоў уваходзіць у склад канцэрна «Кранштат» і з'яўляецца адным з ключавых вузлоў абароннага комплексу Расеі. Паводле яго, гэта прадпрыемства спэцыялізуецца на вытворчасці баявых беспілотнікаў. Гаворка ідзе пра комплекс “Арыён”, які Расея выкарыстоўвае супраць нашай краіны. Акупанты на заводзе разгарнулі маштабную серыйную вытворчасць дронаў і распрацоўваюць там новыя версіі беспілотнікаў з павялічанымі баявымі магчымасцямі. Гэты завод, нягледзячы на санкцыйны ціск, нарошчвае выпуск дронаў.
"Дубненскі завод мае цэхі для апрацоўцы кампазітаў, сучасныя лініі мантажу авіёнікі і сістэм кіравання”, - адзначыў Каваленка.
Іншы вайсковы аб'ект, які трапіў пад атаку дронаў, — тэхнапарк “ЭЛМА” ў Зеленаградзе (у РФ гэты горад называюць “Сіліконавай далінай"). Прадпрыемствы ў гэтым высокатэхналагічным кластары спецыялізуюцца на распрацоўцы медычнай і робататэхнікі, ІТ-развязанняў, а таксама мікраэлектронікі. Там расейцы вырабляюць элементы і мікрачыпы для сістэм навядзення і блокі кіравання беспілотнікамі.
Каваленка сцвярджае, што гэты тэхнапарк з'яўляецца адным з цэнтраў, дзе працягваецца імпартазамяшчэнне крытычных кампанентаў, якія раней былі завезеныя з заходніх краін.
Учора беспілотнікі патрапілі ў завод у Татарстане, дзе акупанты вырабляюць “Шахеды”, а таксама хімічнае прадпрыемства ў Іванаўскай вобласці.