9 чэрвеня 2025, панядзелак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі спалохаўся адказу на вучэнні «Захад-2025»?

35
Рэжым Лукашэнкі спалохаўся адказу на вучэнні «Захад-2025»?

Асноўныя манеўры перанясуць ад межаў Беларусі.

Расейска-беларускія вучэнні «Захад-2025» пройдуць паводле іншага сцэнару. Кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што асноўныя манеўры перанясуць ад межаў Беларусі.

Пра гэта прадстаўнік рэжыму Лукашэнкі заявіў 28 траўня ў Бішкеку (Кыргызстан) на пасяджэнні Савета міністраў абароны краін Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

«Мы прынялі пастанову аб зніжэнні параметраў [будучага] вучэння «Захад-2025» і пераносе яго асноўных манеўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў», — сказаў ён.

Адзначым, украінскі бок не раз папярэджваў рэжым Лукашэнкі, што ў адказ на правакацыі падчас вучэнняў будзе нанесены зваротны ўдар. Польшча заявіла, што рыхтуе вучэнні з NATO ў адказ на расейска-беларускія манеўры.

Супольныя стратэгічныя вучэнні «Захад-2025» плануецца правесці на тэрыторыі Беларусі і РФ у верасні гэтага года.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках