ЗША засмуцілі Кім Чэн Ына
9- 24.05.2025, 17:37
- 11,562

Прадстаўнік Пентагона пракаментаваў інфармацыю аб вывадзе амерыканскіх войскаў з Паўднёвай Карэі.
Прадстаўнік Пентагона Шон Парнэл назваў непраўдзівымі паведамленні аб тым, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа рыхтуецца прыняць пастанову аб вывадзе некалькіх тысяч амерыканскіх войскаў з Паўднёвай Карэі.
Парнэл заявіў, што "паведамленні аб тым, што Міністэрства абароны скароціць колькасць амерыканскіх войскаў у Рэспубліцы Карэя (Паўднёвая Карэя), не адпавядаюць рэчаіснасці".
"Любы, хто асвятляў дзейнасць Пентагона, ведае, што мы заўсёды пераглядаем размяшчэнне войскаў", – адзначыў Шон Парнэл.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ЗША застаюцца поўнасцю адданымі Паўднёвай Карэі. Хаўрус з гэтай краінай - непахісны.
Газета Wall Street Journal (WSJ) раней паведаміла, што адміністрацыя Трампа разглядае магчымасць вываду тысяч амерыканскіх вайскоўцаў з Паўднёвай Карэі.
Паводле звестак крыніц, з якімі звязвалася выданне, адзін з варыянтаў, якія распрацоўваюцца Пентагонам, прадугледжвае вывад блізу 4 500 вайскоўцаў з наступным іх размяшчэннем у іншых раёнах Інда-Ціхаакіянскага рэгіёна, у прыватнасці на востраве Гуам.
З моманту першага тэрміна прэзідэнцтва Дональд Трамп неаднаразова ставіў пытанне аб пераглядзе прысутнасці амерыканскага вайсковага кантынгенту ў Паўднёвай Карэі. Цяпер у рэгіёне знаходзіцца амаль 28500 амерыканскіх жаўнераў.