11 чэрвеня 2025, Серада, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца з пасажырскімі самалётамі пасля заканчэння тэрміну службы?

2
Што адбываецца з пасажырскімі самалётамі пасля заканчэння тэрміну службы?

Спісаны самалёт не выкідваюць, а захоўваюць.

Камерцыйныя самалёты не лётаюць вечна – звычайна іх спісваюць праз 20–30 гадоў. За апошнія 36 гадоў з эксплуатацыі выведзена больш за 15 000 самалётаў, і штогод гэты спіс папаўняюць яшчэ 700–900 машынаў, піша выданне Slashgear (пераклад – сайт Charter97.org).

Спісаны самалёт не выкідваюць, а захоўваюць. Яго могуць прадаць новаму ўладальніку, паставіць на захоўванне ці разабраць на запчасткі. Гэты этап называюць транзітам паветранага судна. «Могілкі самалётаў» ёсць па ўсім свеце, часцей за ўсё ў пустынях або каля буйных аэрапортаў.

Паводле звестак ICAO, да 90% масы самалёта прыдатна для перапрацоўкі. Блізу 50% дэталяў вяртаюцца ў эксплуатацыю – гэта да 1 000 кампанентаў: ад сядзенняў да электронікі. Матэрыялы накшталт алюмінію і сталі ідуць зваротна ў прамысловы абарот. Рэшткі – толькі блізу 10% – становяцца адкідамі.

Сусветны рынак разборкі самалётаў імкліва расце: да 2033 года яго ацэняць на $14,7 млрд. Кожны год разбіраецца блізу 400–450 самалётаў, а рынак дэталяў, якія былі ва ўжыванні, ужо ацэньваецца на мільярды даляраў.

Не ўсе спісаныя машыны ідуць «на органы». Многія авіякампаніі набываюць патрыманыя лайнеры, каб зэканоміць. Такі падыход дазваляе замяніць яшчэ больш старыя машыны і пры гэтым не выдаткоўвацца на новыя.

У 2024 годзе 150 самалётаў прайшлі працэдуру паўторнага ўводу ў эксплуатацыю – ад тэхагляду да перафарбоўкі ў колеры новага аператара.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках