9 чэрвеня 2025, панядзелак, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ператварыла савецкія С-200 у магутную зброю супраць Расеі

4
Украіна ператварыла савецкія С-200 у магутную зброю супраць Расеі

З сістэмы СПА - у сродак нанясення удараў па наземных цэлях.

Старыя савецкія зэнітна-ракетныя комплексы С-200, якія ў свой час распрацоўваліся для перахопу стратэгічных бамбавікоў, зноў у справе - цяпер у ролі зброі нападу, піша The National Interest (пераклад — сайт Charter97.org).

Украіна эфектыўна выкарыстоўвае гэтыя велізарныя ракеты ў якасці ўдарных сістэм па наземных цэлях на тэрыторыі Расеі. Першая пацверджаная атака С-200 была зафіксавана 9 ліпеня 2023 года — магчымай мэтай стаў прамысловы аб'ект у Бранскай вобласці. Праз 17 дзён ракета ўпала ў Таганрозе, горадзе на ўзбярэжжы Азоўскага мора, прыкладна за 100 кіламетрах ад лініі фронту.

С-200 была распрацаваная ў СССР у 1960-х гадах як сродак процідзеяння стратэгічным бамбавікам ЗША, такім як B-52. Яна здольная знішчыць цэлі на адлегласці да 300 кіламетраў і на вышыні да 40 кіламетраў.

Сістэму першапачаткова стваралі як стацыянарны абарончы комплекс з магутным радыёлакацыйным комплексам і з паўактыўнай галоўкай саманавядзення. Аднак украінскія інжынеры ўсталявалі сучасную галоўку навядзення, што дазволіла выкарыстоўваць С-200 для удараў па наземных аб'ектах.

Спецыялісты падкрэсліваюць: Украіна дамаглася высокай эфектыўнасці С-200 менавіта дзякуючы таму, што гэтая тэхніка ёй добра вядомая і не залежыць ад паставак з-за мяжы. Прыклад з С-200 - яшчэ адно сведчанне важнасці ўласнай інжынернай базы і адаптацыі пад рэальныя ўмовы вайны.

Украінскія вайскоўцы таксама паспяхова выкарыстоўваюць дроны, сабраныя з камерцыйных дэталяў, каб кампенсаваць артылерыйскую перавагу Расеі. Ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў менавіта вынаходлівасць і здольнасць перарабіць старое ўзбраенне становяцца галоўнай зброяй Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках