4 чэрвеня 2025, Серада, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША плануюць запусціць аэратаксі падчас Алімпійскіх гульняў

1
У ЗША плануюць запусціць аэратаксі падчас Алімпійскіх гульняў
ілюстрацыйнае фота

Пералёты будуць займаць 10-20 хвілін.

Арганізатары летніх Алімпійскіх гульняў 2028 года ў Лос-Анджэлесе абвесцілі аб партнёрстве з Archer Aviation для ўвядзення сэрвісу паветраных таксі падчас спаборніцтваў. Гэта павінна дапамагчы гледачам пазбегнуць вядомых затораў горада, забяспечыўшы хуткае перамяшчэнне паміж алімпійскімі аб'ектамі, паведамляе ВВС.

Archer Aviation плануе выкарыстоўваць флот электрычных лятальных апаратаў вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (eVTOL) пад назовам Midnight.

Кожны такі апарат умяшчае да чатырох пасажыраў і здзяйсняе палёты працягласцю 10-20 хвілін. Заказ паслуг будзе магчымы праз мабільны дадатак, аналагічна Uber.

Пакуль гэтыя паветраныя таксі яшчэ не атрымалі сертыфікацыю Федэральнага ўпраўлення цывільнай авіяцыі ЗША (FAA), але кампанія спадзяецца атрымаць яе да пачатку Гульняў. Па кошце паездак яшчэ незразумела, аднак раней казалі, што кошты плануюць усталяваць на ўзроўні прэміум-сэрвісаў таксі.

Archer Aviation, якая падтрымліваецца Boeing і United Airlines, адзначае, што іх апараты будуць цішэйшыя і больш экалагічныя за традыцыйныя гелікаптэры. Арганізатары LA28 уважаюць, што ўкараненне паветраных таксі стане інавацыйнай спадчынай Гульняў і зменіць будучыню гарадскога транспарту.

- Мы імкнёмся змяніць падыход да перамяшчэння ў Лос-Анджэлесе і стварыць транспартную спадчыну, якая будзе вызначаць будучыню ўсёй Амерыкі. Алімпійскія гульні - ідэальны момант для гэтага, - адзначыў прадстаўнік Archer Aviation Адам Голдштэйн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках