Падчас узнагароджання сына Кадырава з расейскага герба прыбралі ўсе крыжы
- 13.05.2025, 16:45
- 14,276

Расейскія "ваенныя карэспандэнты" абураюцца.
Падчас узнагароджаньня сына кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава, Адама, мэдалём да 25-годзьдзя АМАП «Ахмат-Грозны» з герба Расейскай Фэдэрацыі зніклі ўсе праваслаўныя крыжы.
Як паведамляе “Апостраф”, пра гэта пішуць расейскія суполкі.
“Да "крыжапада" ўсе даўно звыклі. Праваслаўныя крыжы ўжо разоў сто заціралі на вокладках, плакатах, шыльдах. Шмат на чым. А вось на афіцыйных дзяржаўных сімвалах “крыжапада” пакуль не было. Зараз ёсць. На відэа з Чачэніі трапіў расейскі герб, крыжоў на якім ужо няма. Не фэйк”, - абураюцца расейскія “ваенныя карэспандэнты".
