8 снежня 2025, панядзелак, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыля Родавіч адзначае 80-годдзе

4
Марыля Родавіч адзначае 80-годдзе

Зорка польскай эстрады неаднаразова выступала ў Беларусі.

Марыля Родавіч — адна з найвялікшых зорак польскай музычнай сцэны. За яе жыццём ужо шмат гадоў назірае ўся Польшча, а яе хіты напяваюць прыхільнікі ўсіх узростаў. Сёння харызматычная спявачка святкуе дзень нараджэння. Fakt узгадвае найважнейшыя моманты яе ўражлівай кар’еры.

Сям’я бацькі Марылі Родавіч паходзіла з Вільні, там у іх была ўласная аптэка «Пад Лебедзем». Пасля вайны бацькі спявачкі пераехалі ў Зялёную-Гуру, дзе і нарадзілася Марыя Антаніна Родавіч.

Бацька Марылі Родавіч належаў да мясцовай эліты, быў прэзідэнтам горада і дырэктарам першага польскага ліцэя. У 1948 годзе камуністычныя ўлады пасадзілі яго ў турму, у зняволенні ён прабыў да 1956 года.

Першую пласцінку Марыля Родавіч выпусціла роўна 51 год таму — у 1970 годзе. З тых часоў яна стварыла бясконцую колькасць хітоў, дала дзясяткі тысяч канцэртаў і дагэтуль застаецца вельмі актыўнай у прафесіі. Яе дыскаграфію на гэты момант завяршае альбом «Ach, świecie…», які выйшаў у 2017 годзе.

Марыля ніколі не баялася эксперыментаваць з музычнымі стылямі. У свой час яна асабліва захаплялася рокам і фолкам, а таксама не пабаялася паспрабаваць сябе ў жанры паэзіі пад музыку. Больш за сто тэкстаў для яе напісала Агнешка Асецка, а два творы спецыяльна для яе стварыў Чэслаў Немэн.

Мала хто ведае, што сапраўднае імя Марылі Родавіч — Марыя. Адкуль жа з’явілася імя Марыля? Раней Maryla было натуральным памяншальным, вытворным менавіта ад імя Maria. Сёння ж так называюць дзяцей як самастойным, асобным імем.

Нягледзячы на тое, што ўсе ведаюць спявачку па яе сцэнічным псеўданіме, зорка ніколі не адважвалася змяніць сваё афіцыйнае імя. Адна з яе аўтабіяграфій таму і называецца «Maryla. Życie Marii Antoniny» («Марыля. Жыццё Марыі Антаніны»).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках