Хірургу Кіркорава прапаноўвалі грошы за «частку цела» артыста
- 6.12.2025, 22:47
- 2,496
У клініку патэлефанавалі падчас аперацыі.
Расійскі хірург Цімур Хайдараў расказаў пра тое, што яму прапаноўвалі грошы за «кавалачак Кіркорава».
У прыватнасці, як пішуць расійскія СМІ, Хайдараў расказаў, як аднойчы яму прапанавалі прадаць тлушч спявака-пуцініста Кіркорава.
«Жарты жартамі, але калі аперавалі Кіркорава, нам у клініку патэлефанавалі і папрасілі прадаць яго тлушч!» — расказаў ён.
У сакавіку 2023 года Філіп Кіркораў прайшоў карэкцыю пазваночніка і прэсатэрапію з выкарыстаннем спецыяльнага апарата, таксама Хайдараў адкачаў у яго 30 літраў тлушчу.
Пры гэтым спявак абверг чуткі пра тое, што рабіў аперацыю на твары. Кіркораў тлумачыў, што хоча падтрымліваць сваё цела ў тонусе, каб «не губляць таварны выгляд».