Падарваны аўтамабіль з расіянамі, якія датычныя да злачынстваў у Бучы
3- 6.12.2025, 20:57
- 5,736
Аперацыю правялі байцы ГУР і прадстаўнікі руху супраціву.
Байцы ГУР і прадстаўнікі руху супраціву правялі аперацыю на акупаванай частцы Херсонскай вобласці, у выніку якой падарвалі аўтамабіль, у якім знаходзіліся двое расійскіх вайскоўцаў.
Пра гэта паведамілі у ГУР у суботу, 6 снежня.
Паводле даных Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, аперацыю правялі 6 снежня 2025 года, у Дзень Узброеных Сіл Украіны і Дзень святога Мікалая.
У выніку сумесных дзеянняў Дэпартамента актыўных дзеянняў ГУР і Руху супраціву расійскаму ўварванню на Херсоншчыне ліквідавалі двух захопнікаў, а таксама знішчылі іх транспартны сродак.
Адзначаецца, што знішчаныя расійскія акупанты ўваходзілі ў склад 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі Узброеных Сіл РФ. Гэта падраздзяленне адзначылася асабліва жорсткімі ваеннымі злачынствамі падчас акупацыі Кіеўшчыны ў 2022 годзе, у прыватнасці ў Бучы, а таксама на іншых участках фронту ў межах расійска-ўкраінскай вайны.