6 снежня 2025, Субота, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прапанавалі Польшчы 250 бранятранспарцёраў Stryker усяго за $1

2
ЗША прапанавалі Польшчы 250 бранятранспарцёраў Stryker усяго за $1

Бранямашыны цяпер знаходзяцца ў Еўропе.

Злучаныя Штаты Амерыкі прапанавалі Польшчы ўсяго за $1 набыць 250 ужываных бранямашын Stryker. Рашэнне можа быць прынята ў наступным годзе, калі сітуацыя з бяспекай у Польшчы кардынальна не пагоршыцца.

Варшава рыхтуецца прыняць гэтую здзелку, як толькі будзе прапрацавана лагістыка, паведамляе Breaking Defense са спасылкай на словы віцэ-прэм’ера Польшчы і міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша.

Паводле яго слоў, згодна з прапанаваным планам, бранямашыны Stryker, якія цяпер знаходзяцца ў Еўропе, будуць перададзены Польшчы, а не накіраваныя назад у ЗША пасля скарачэння колькасці войскаў на кантыненце.

Генеральны штаб Узброеных Сіл Польшчы ўжо ўхваліў гэтую здзелку.

«Пасля папярэдняга аналізу мы дамовіліся, што вайскоўцы правераць іх тэхнічны стан і ацэняць іх прыдатнасць для нашых узброеных сіл — ці падыходзіць гэта абсталяванне для навучання, аператыўных аперацый, або ці сапраўды нам патрэбна такое абсталяванне…» — падкрэсліў Касіняк-Камыш.

Нягледзячы на таннасць прапановы, аналітыкі адзначаюць, што такі шырокі жэст можа аказацца катом у мяшку, паколькі амерыканскія бранямашыны, якія раней не выкарыстоўваліся Польшчай, запатрабуюць рамонту, мадэрнізацыі і падрыхтоўкі ўсёй базы падтрымкі і навучальнай сістэмы.

Іх рамонт можа аказацца дарагім, а перадача рамонту на аўтсорсінг замежным кампаніям яшчэ больш павялічыць выдаткі.

Яшчэ адзін момант — уплыў на ўнутраны ваенна-прамысловы комплекс, паколькі ўрад у рамках сваіх пагадненняў аб пастаўках узбраенняў аддае прыярытэт унутранай вытворчасці.

Бранямашыны Stryker зоймуць месца ў спісе патрэбаў польскай арміі, адведзеных для БМП Rosomak і патэнцыйных будучых бранятранспарцёраў, што абмяжуе патрэбу ва ўнутраных заказах. На сёння армія мае больш як 900 БМП Rosomak, якія вырабляюцца ў краіне ў мадыфікаванай версіі з вежай ZSSW-30.

У адказ на гэта Касіняк-Камыш паріраваў, што чым больш зброі будзе ў Польшчы, тым лепш, а досвед працы польскіх вайскоўцаў на замежнай ваеннай тэхніцы будзе яшчэ адной перавагай.

Паводле звестак рэсурсу, Сухапутныя войскі Польшчы цяпер адчуваюць сур'ёзны недахоп сучаснай бранятэхнікі.

Генерал Вяслаў Кукула, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Польшчы, заявіў, што рашэнне аб здзелцы з амерыканцамі павінна быць прынята ў другой палове наступнага года, калі сітуацыя з бяспекай кардынальна не пагоршыцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках