6 снежня 2025, Субота, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: Украінскія ўдары наносяць Расіі больш страт, чым усе сусветныя санкцыі

5
Буданаў: Украінскія ўдары наносяць Расіі больш страт, чым усе сусветныя санкцыі

У найважнейшай галіне знішчана 1/5 усяго патэнцыялу.

Страты ад украінскіх атак для РФ значна большыя, чым усе санкцыі заходніх краін. Пра гэта заявіў кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў падчас форуму «выСтоим», перадае «Новини.LIVE».

«Калі мы гаворым пра 18, 20, 21% нафтаперапрацоўчай галіны РФ (якая была паражаная), то гэта не цалкам карэктнае выказванне. Правільна казаць — пра нафтаперапрацоўку па катэгорыі «бензін», дзе мы сапраўды нанеслі больш за 20% страт РФ. Гэта вельмі балюча для фінансавага стану краіны, бо гэта 1/5 усяго патэнцыялу», — адзначыў ён.

У той жа час Буданаў падкрэсліў, што трэба разумець: украінскія ўдары па бензінавай галіне ўплываюць на грамадства, фінансава-эканамічны стан дзяржавы, здольнасць надалей планаваць бюджэты і таму падобнае.

«Але на тэмп вядзення вайны гэта, на жаль, асабліва ўплываць не можа. Па-першае, вайсковая тэхніка працуе пераважна на дызельным паліве. Па-другое, Расія — такая краіна, у якой людзі будуць хадзіць пешшу і грызці хлеб, але ў армію ўсё неабходнае будзе ісці. Гэта нам усім трэба ўсвядоміць і сумленна прызнаць», — дадаў кіраўнік ГУР.

У сваю чаргу Буданаў лічыць, што трымаць гэты паказчык на ўзроўні 20% трэба, а таксама яго можна павялічыць да 30%, што з'яўляецца больш-менш рэалістычнай задачай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках