6 снежня 2025, Субота, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіберкорпус ГУР «паклаў» вядучую лагістычную кампанію РФ

1
Кіберкорпус ГУР «паклаў» вядучую лагістычную кампанію РФ

Расіян павіншавалі з Днём ЗСУ.

У ноч на 6 снежня спецыялісты ГУР МА сумесна з BO Team нанеслі кіберўдар па інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры групы кампаній «Элтранс+».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ўласныя крыніцы.

У выніку атакі дэактывавана больш за 700 камп'ютараў і сервераў, выдалена больш за тысячу карыстальнікаў кампаніі, а таксама знішчана або зашыфравана 165 тэрабайт крытычна важных дадзеных.

Акрамя таго, пашкоджаныя сістэмы кантролю доступу, відэаназірання, захоўвання дадзеных і рэзервовага капіравання, дэактывавана і выведзена з ладу сеткавае абсталяванне разам з ядром ЦОДу, знішчаныя дэкларацыі па ўсіх грузах, а таксама ажыццёўлены «дэфейс» усіх сайтаў кампаніі, якія цяпер віншуюць расійскіх карыстальнікаў з Днём ЗСУ.

Пазначым, што «Элтранс+» уваходзіць у топ-10 найбуйнейшых мытных прадстаўнікоў і экспедытараў Расіі. Паслугамі «Элтранс+» карыстаюцца больш за 5000 расійскіх кампаній малога, сярэдняга і буйнога бізнесу.

Кампанія ажыццяўляе міжнародныя і ўнутраныя перавозкі (аўтамабільныя, марскія, авіяцыйныя, мультымадальныя), складскае захоўванне, перавозку зборных грузаў, а таксама поўнае мытнае афармленне тавараў.

Таксама «Элтранс+» займаецца пастаўкамі падсанкцыйных тавараў, а таксама розных электронных камплектуючых з Кітая, якія выкарыстоўваюцца расійскім ВПК.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках