6 снежня 2025, Субота, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адбіта рэкордная атака РФ на Украіну

1
Адбіта рэкордная атака РФ на Украіну

У ЗСУ раскрылі падрабязнасці.

У ноч на 6 снежня краіна-агрэсар Расія здзейсніла адзін з рэкордных абстрэлаў Украіны. Пра гэта ў эфіры «Кіеў24» распавёў начальнік упраўлення камунікацый камандавання Паветраных Сіл Юрый Ігнат.

Вораг выкарыстаў больш за 700 сродкаў паветранага нападу, якія рухаліся па ўсёй тэрыторыі Украіны. Ваенны адзначыў, што геаграфія ўдару гэтым разам была сапраўды вялікая.

«Як бачым, з крылатымі ракетамі сапраўды справіліся: з 34-х 29 было перахоплена, збіта. І зенітнымі ракетнымі комплексамі, і нашай авіяцыяй — сёння знішчальнікі папрацавалі. Таксама ёсць збіцці з дапамогай ПЗРК, калі будзе нашае пацвярджэнне», — адзначыў ён.

Ігнат дадаў, што ў шэрагах абаронцаў неба над Украінай ёсць рэкордсмены, якія збіваюць і больш за пяць крылатых ракет з дапамогай ПЗРК.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках