Беларуская кухня ўвайшла ў топ-100 лепшых кухняў свету
- 6.12.2025, 12:51
- 1,392
Сярод лепшых страў назвалі мачанку, жур, сырнікі, калдуны і верашчаку.
Беларуская кухня апынулася ў топ-100 лепшых кухняў свету па версіі партала teasteatlas.com і заняла 79-е месца.
Як піша «Точка», Teastratlas — гэта папулярнае інтэрнэт-выданне, якое спецыялізуецца на кулінарыі ўсяго свету. Месцы ў топе яно вызначае паводле рэйтынгу.
Пры вызначэнні рэйтынгу партал ацэньвае тры асноўныя пазіцыі. Першае — самыя цікавыя стравы, другое — найлепшыя вытворцы далікатэсаў, трэцяе — знакамітыя кулінарныя ўстановы.
Найлепшымі беларускімі стравамі партал назваў мачанку, жур, сырнікі, калдуны і верашчаку. Аднак дранікі цікавасці ў выдання не выклікалі.
Сярод вытворцаў далікатэсаў вылучылі бровар «Маланка», кандытарскую Prime Chocolate і алкагольны брэнд «Бульбашъ».
Перакусіць жа testeatlas раіць у мінскія ўстановы. Сярод іх «Кухмістр», «Камяніца» і нават сетка рэстаранаў народнай кухні «Васількі».