НХЛ: Калячонак дапамог «Даласу» перамагчы «Сан-Хасэ»
- 6.12.2025, 12:21
Ён аддаў рэзультатыўную перадачу.
У чарговым матчы чэмпіянату НХЛ «Далас» на сваім лёдзе ўзяў верх над «Сан-Хасэ» — 4:1.
Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак унёс уклад у поспех каманды, аддаўшы на 57-й хвіліне рэзультатыўную перадачу.
У цяперашнім чэмпіянаце НХЛ на рахунку нашага суайчынніка — 9 матчаў і 3 (1+2) ачкі. «Далас» з 42 ачкамі займае другое месца ў Заходняй канферэнцыі.