6 снежня 2025, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сына «фактычнага лідара» Грузіі выявілі грамадзянства Расіі

У сына «фактычнага лідара» Грузіі выявілі грамадзянства Расіі
Бідзіна Іванішвілі

Мова пра сына заснавальніка кіроўнай партыі «Грузінская мара».

У сына заснавальніка кіроўнай партыі Грузіі «Грузінская мара» Бідзіны Іванішвілі — Беры — выявілі грамадзянства Расіі. Да такога вываду прыйшлі аўтары журналісцкага расследавання, якія вывучылі даныя грузінскага публічнага рэестра, перадае Mtavari.

Паводле звестак журналістаў, Бера Іванішвілі цяпер значыцца ўласнікам двух кампаній, дзе ён пазначаны як грамадзянін Грузіі і Расіі. Афіцыйна пра атрыманне ім грамадзянства не паведамляецца. Цяпер ён жыве ў Паўднёвай Карэі, дзе займаецца рэпам.

Бідзіну Іванішвілі ў грузінскіх СМІ часта называюць «фактычным» лідарам Грузіі.

У сакавіку экс-прэзідэнт Грузіі Міхеіл Саакашвілі заявіў, што супраць яго было ўзбуджана справа аб крадзяжы грошай «па загаду Іванішвілі». «У справе ёсць квітанцыі за вячэру і іншыя выдаткі, звязаныя з прыёмам Дональда Трампа ў Тбілісі і Батумі ў 2012 годзе», — удакладніў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках