6 снежня 2025, Субота, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Модзі дазволіў Пуціну вяшчаць у Індыі расійскую прапаганду

4
Модзі дазволіў Пуціну вяшчаць у Індыі расійскую прапаганду
Нарэндра Модзі

Прапагандыстка Маргарыта Сіманьян запусціць у краіне RT India.

Уладзімір Пуцін падчас візіту ў Індыю даў старт рэгіянальнаму тэлеканалу RT India — новаму англамоўнаму падраздзяленню фінансаванай Крэмлём прапагандысцкай медыягрупы. «Я шчыра спадзяюся, што Russia Today не толькі дапаможа паказаць сучасную Расію, але і дапаможа сарыентаваць нашы грамадствы па ключавых пытаннях нашага супрацоўніцтва», — сказаў ён, адкрываючы вяшчанне.

Галоўная рэдактарка RT, прапагандыстка Маргарыта Сіманьян падчас прэзентацыі назвала Індыю «сяброўскай і гасціннай краінай», супрацьпаставіўшы яе заходнім дзяржавам, дзе пасля пачатку Уладзімірам Пуціным вайны супраць Украіны трансляцыі RT былі забаронены або прыпынены.

Пасля ўварвання 2022 года RT America знік з сетак большасці амерыканскіх кабельных і спадарожнікавых аператараў, а Еўрапейская камісія спыніла вяшчанне RT і звязанага з ім канала Sputnik на тэрыторыі ЕС, спаслаўшыся на занепакоенасць наконт крэмлёўскіх кампаній уплыву. Пуцін раскрытыкаваў гэтыя рашэнні, заявіўшы, што заходнія ўрады «баюцца праўды», а RT назваў «эфектыўным каналам» для прасоўвання расійскай пазіцыі.

Запуск RT India суправаджаўся шырокай рэкламнай кампаніяй па ўсёй краіне. Рэкламная актыўнасць уключала білборды, лічбавую рэкламу, тэматычны цягнік у Дэлі, зялёную светлавую праекцыю на мосце Бандра-Ворлі ў Мумбаі і студыёвы ўваход у Нью-Дэлі, аформлены ў выглядзе матрёшкі. У дэбютным відэароліку тэлеканал акцэнтаваў увагу на новай студыі, а таксама выкарыстаў выказванні індыйскіх і савецкіх лідараў пра цесныя двухбаковыя адносіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках