У Беларусі ў снежні працягваюць расці белыя грыбы
1- 5.12.2025, 21:37
- 2,474
А зялёнкі і падзялёнкі збіраюць вёдрамі.
Сваімі знаходкамі ў пабліку «Грыбныя войскі Беларусі» 4 снежня пахвалілася жыхарка Бабруйскага раёна, піша Mogilev Online.

«Знайшла 2 белыя грыбочкі ў снежні. Яшчэ некалькі польскіх грыбоў, маслякоў і маладзенькіх апенькаў. Зялёнкі не здаюцца», — напісала жанчына ў суправаджэнне да фота.

Дарэчы, яна аказалася далёка не адзінай беларускай, якая працягвае хадзіць па грыбы, нягледзячы на прыход каляндарнай зімы. Больш за тое, за два дні да гэтага іншая бабруйчанка таксама хвалілася парай вёдраў сабраных радовак і зялёнак.


Карыстальнікі сацсетак жартуюць, што з такім надвор'ем можна без перапынку працягваць грыбны сезон і з надыходам 2026 года.