5 снежня 2025, Пятніца, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія змяніла правілы ўезду для беларусаў

Грузія змяніла правілы ўезду для беларусаў

Краіна не будзе пускаць беларусаў без медыцынскай страхоўкі.

Улады Грузіі прынялі рашэнне, што з 1 студзеня 2026 года замежныя грамадзяне, у тым ліку і беларусы, павінны будуць мець страхавы поліс медыцынскага страхавання.

Адпаведныя змены ўнесены ў грузінскі закон «Аб турызме». Паводле абноўленых правілаў страхавы поліс трэба будзе прад’яўляць пры перасячэнні мяжы. Абавязковая страхоўка павінна дзейнічаць на ўвесь перыяд знаходжання замежнікаў на тэрыторыі Грузіі.

Дадамо, што страхоўка павінна пакрываць экстранныя амбулаторныя паслугі як мінімум на 5 тысяч долараў, а таксама стацыянарнае лячэнне не менш чым на 30 тысяч долараў, уключаючы няшчасныя выпадкі, траўмы, раптоўныя захворванні, медыцынскую эвакуацыю і рэпатрыяцыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках