У Беларусь хочуць прыцягнуць 50 тысяч працоўных мігрантаў
7- 5.12.2025, 20:16
- 2,134
На рэалізацыю гэтай дзяржаўнай праграмы плануецца выдзеліць больш за 289,5 мільёна рублёў.
Пастанова з новай дзяржаўнай праграмай «Збалансаваны рынак працы» на 2026–2030 гады з'явілася на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з праграмай, да 2030 года міграцыйны прырост у Беларусі павінен дасягнуць не менш як 50 тысяч чалавек. На рэалізацыю гэтай дзяржаўнай праграмы плануецца выдзеліць больш за 289,5 мільёна рублёў.
На дадзены момант у Беларусі працуюць 32 тысячы працоўных мігрантаў — гэта ў паўтара раза больш, чым годам раней.
У асноўным працоўныя мігранты прыбылі ў Беларусь з дзяржаў Сярэдняй Азіі. Каля 70% працоўных мігрантаў у Беларусі зайнятыя ў рабочых прафесіях.