5 снежня 2025, Пятніца, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы Латвіі затрымалі прарасійскую актывістку, якая фінансавала армію РФ

1
Спецслужбы Латвіі затрымалі прарасійскую актывістку, якая фінансавала армію РФ

Узбуджана крымінальная справа.

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі затрымала жанчыну, якая, як сцвярджаецца, пералічыла сродкі на падтрымку расійскай акупацыйнай арміі, піша Delfi.lv.

Паводле інфармацыі латвійскай спецслужбы, 25 лістапада служба ўзбудзіла крымінальную справу супраць жанчыны па «падазрэнні ў фінансаванні ўзброенага канфлікту, што адбываецца за межамі тэрыторыі Латвіі».

Паводле дадзеных спецслужбаў, жанчына адгукнулася на прапанову кантактнай асобы ў Расіі з просьбай прадаставіць фінансавыя рэсурсы расійскай арміі ў вайне супраць Украіны для закупкі радыёэлектроннай тэхнікі. Таксама высветлілася, што сродкі былі пералічаныя асобам у Расіі.

2 снежня СГБ правяла крымінальна-працэсуальныя дзеянні на двух аб'ектах у Рэзекне і Прэйльскім краі, звязаных з гэтай асобай. Змесціва носьбітаў інфармацыі, канфіскаваных падчас вобшукаў, цяпер вывучаецца.

У інтарэсах расследавання больш падрабязных каментароў Служба дзяржаўнай бяспекі па гэтай справе не дае.

Мясцовыя СМІ паведамілі, што гаворка ідзе пра Паліну Камлеву — сябра партыі «Рускі саюз Латвіі». Яна была затрыманая 2 снежня і цяпер знаходзіцца пад вартай з меркаванняў бяспекі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках