13 студзеня 2026, aўторак, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм пра рэвалюцыю 2020 года выйшаў на HBO і іншых стрымінгавых платформах

5
Фільм пра рэвалюцыю 2020 года выйшаў на HBO і іншых стрымінгавых платформах

Як і дзе яго можна паглядзець?

Мастацкі фільм «Пад шэрым небам» рэжысёркі Мары Тамковіч з'явіўся на шэрагу анлайн-пляцовак, у тым ліку HBO Max, Canal+, Polsat Box і іншых. Паглядзець фільм можна па падпісках, што пачынаюцца ад $10, перадае «Белсат».

З'яўленне фільма на стрымінгах доўгачаканае: прэм'ера адбылася яшчэ ў чэрвені 2024 года, але раней фільм паказвалі толькі на фестывалях і ў абмежаваным пракаце ў лічаных кінатэатрах па-за межамі Беларусі. Цяпер яго можна паглядзець анлайн (у Беларусі можа спатрэбіцца VPN і банкаўская картка банка, не пад санкцыямі, якая спрацуе для аплаты).

Фільм «Пад шэрым небам» заснаваны на рэальных падзеях і распавядае гісторыю журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай і яе мужа Ігара Ільяша. Абодва цяпер — палітычныя зняволеныя ў Беларусі. Фільм пра іх не дакументальны, аднак у яго аснове — рэальная гісторыя, у тым ліку пабудаваная на размовах рэжысёркі з Ільяшом і з затрыманай разам з Кацярынай журналісткай Дар'яй Чульцовай. Фільм здымалі на мінімальны бюджэт, на здымкі было толькі 15 дзён.

«Пад шэрым небам» перамог на фестывалі «Паўночнае ззянне» ў 2024 годзе, а Мара Тамковіч атрымала прэмію за найлепшы дэбют на 49-м Фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні. Цяпер фільм намінавалі на «Еўрапейскае адкрыццё года» на Еўрапейскай кінапрэміі — на галоўную кінапрэмію Аб'яднанай Еўропы, якая часам называецца «Еўрапейскім Оскарам». Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 17 студзеня 2026 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках