Эманюэль Макрон: Адзіны, хто не хоча міру, — Расія
- 5.12.2025, 15:19
Фота: Getty Images
Трэба ўзмацніць ціск на Маскву.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон пракаментаваў публікацыі пра нібыта «злітую» размову еўрапейскіх лідараў, у якой абмяркоўваліся асцярогі, што ЗША могуць паступіцца інтарэсамі Украіны і Еўропы на перамовах з Масквой. Заява прагучала падчас візіту ў Кітай, перадае «Украінская праўда».
Макрон заявіў, што бачыць «усе гэтыя чуткі, якія ўсплывалі апошнімі днямі». Ён падкрэсліў, што «адзінства паміж амерыканцамі і еўрапейцамі па ўкраінскім пытанні застаецца нязменным».
Прэзідэнт Францыі дадаў, што ЗША патрэбныя еўрапейцы для мірных намаганняў, у тым ліку ў сувязі з абмеркаваннем санкцый, замарожаных расійскіх актываў і прадастаўлення гарантый бяспекі.
«Нам патрэбна не недавер, а супрацоўніцтва — дзеля Украіны, міжнароднага права і нашай уласнай калектыўнай бяспекі», — падкрэсліў Макрон.
Ён таксама адзначыў, што пакуль Масква не зацікаўленая ў рэальных перамовах: «Адзіны, хто не хоча міру, — гэта Расія. Бо яна хоча „ўсё“. Калі глядзець рэалістычна, цяпер мы не ў сітуацыі, якая спрыяе таму, каб Расія села за стол перамоваў. Таму мы лічым, што трэба падтрымліваць ваенныя намаганні, працягваць перамовы для падрыхтоўкі міру, але і ўзмацніць ціск — асабліва на расійскую эканоміку».