Раналду інвеставаў у беларускі стартап
2- 5.12.2025, 15:19
- 5,154
Легендарны футбаліст інвеставаў у праект гамяльчаніна.
Гулец саудаўскага «Аль-Насра» і зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду стаў інвестарам стартапа беларускага распрацоўшчыка — Perplexity AI.
Кампанія Perplexity AI, заснаваная ўраджэнцам Гомеля Дзянісам Ярацом, вядомая сваім аднайменным пошукавым сэрвісам з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.
Футбаліст апублікаваў відэаанонс на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X: «Пераможцы ніколі не перастаюць вучыцца. Ніколі не пераставайце пытацца».
У той жа час на афіцыйным сайце Perplexity арганізавалі цэлы раздзел, прысвечаны партугальскаму форварду.