3 сакавiка 2026, aўторак, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Лукашэнка асцерагаецца завяршэння вайны

18
Палітолаг: Лукашэнка асцерагаецца завяршэння вайны

Сітуацыя ў Беларусі можа змяніцца.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс выказаў надзею, што ў бліжэйшыя тыдні будуць «добрыя навіны» па пытанні расійска-ўкраінскай вайны.

— У адміністрацыі Трампа ўсё ацэньваюць у суперлятывах: там усё выдатна і ўнікальна — так, як раней ніколі не было, бо ніколі і быць не магло. Таму я думаю, што да падобных ацэнак трэба ставіцца даволі скептычна, — сказаў украінскі палітолаг Яўген Магда у каментарыі «Філіну».

— Трэба памятаць, што Джэй Дзі Вэнс і Марка Рубіо атрымалі ў свой час своеасаблівы аванс ад Дональда Трампа — яны могуць стаць кандыдатамі ў прэзідэнты ў 2028 годзе. І гэта іх, з аднаго боку, натхняе, а з другога — абмяжоўвае ў дзеяннях.

Палітолаг лічыць, што амерыканскі бок імкнецца завяршыць вайну ва Украіне не зыходзячы з гуманізму, а таму, што хоча вярнуцца да «business as usual» з Расіяй.

— Крэмль вельмі ўдала знайшоў фактары ўздзеяння на Трампа, намаляваў яму перспектывы зарабляння вялікіх грошай і злавіў яго на гэтым.

З-за гэтага, на жаль, ЗША ператварыліся са стратэгічнага партнёра Украіны ў пасрэдніка, які таргуе ўкраінскімі інтарэсамі.

Сапраўды таргуе. Зараз мы бачым, што ЗША і Расія, у прынцыпе, дзейнічаюць у адным кірунку.

У любым выпадку Украіна не збіраецца капітуляваць, і гэта павінна быць максімальна відавочна ўсім.

Палітолаг таксама лічыць, што Аляксандр Лукашэнка асцерагаецца завяршэння расійска-ўкраінскай вайны, хоць і не падае выгляду.

— Для яго завяршэнне вайны — гэта большая ўвага да яго з боку Крэмля і максімальнае расхістванне сітуацыі ў Беларусі. Калі хтосьці думае, што паказальная лаяльнасць Лукашэнкі да Пуціна стварае нейкія ілюзіі ў Расіі, то глыбока памыляецца.

Я разумею, што Лукашэнка хацеў бы і паўдзельнічаць у аднаўленні Украіны, і яшчэ многа чаго хацеў бы. Але каб такое хацець, трэба не быць палітыкам, які сцвярджае, што з Беларусі ва Украіну можна прыязджаць толькі на трактары, а потым прадастаўляе тэрыторыю сваёй краіны як пляцдарм для агрэсіі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках