СМІ: Мадура гатовы сысці ў адстаўку за $200 мільёнаў і выезд на Кубу
39- 5.12.2025, 13:45
- 20,290
Трамп адхіліў ягоныя ўмовы.
ЗША рэзка ўзмацнілі ціск на дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадуры, імкнучыся дамагчыся ягонага сыходу з пасады. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа павялічыла ўзнагароду за інфармацыю, якая вядзе да арышту венесуэльскага лідара, да $50 млн. Раней сума складала $15 млн, піша The Telegraph (пераклад — сайт Charter97.org).
Акрамя таго, Мадура быў абвешчаны кіраўніком тэрарыстычнай арганізацыі. ЗША разгарнулі найбуйнейшую за дзесяцігоддзі ваенную прысутнасць у рэгіёне, а таксама нанеслі ўдары па суднах, якія, паводле дадзеных Вашынгтона, былі звязаныя з наркатрафікам ля ўзбярэжжа Венесуэлы.
Падчас напружанай тэлефоннай размовы 21 лістапада Трамп прапанаваў Мадуру і яго сям’і гарантаваны бяспечны выезд з Каракаса ў выпадку неадкладнага сыходу. Аднак ЗША адмовіліся выконваць патрабаванні венесуэльскага лідара, уключаючы юрыдычную амністыю, зняцце санкцый з больш як 100 чыноўнікаў і выплату $200 млн, а таксама выезд на Кубу.
У адказ Мадура правёў дэманстратыўны мітынг у Каракасе, дзе танцаваў перад прыхільнікамі.