Беларусаў чакае анамальнае цяпло ў другой палове снежня
2- 5.12.2025, 11:15
- 2,426
У Еўропе будзе рэкордная тэмпература.
На наступным тыдні пасля кароткачасовага пахаладання характар надвор'я ў Беларусі істотна зменіцца, бо на наш рэгіён узмоцніцца ўплыў абшырнай цыкланічнай дэпрэсіі з цэнтрам над Брытанскімі астравамі.
У яго пярэдняй частцы чакаецца магутны вынас цяпла з Атлантыкі. У выніку на большай частцы Еўропы ўсталюецца анамальна цёплае надвор'е з шматлікімі тэмпературнымі рэкордамі.
Дзённыя максімумы на паўднёва-захадзе Францыі могуць дасягнуць +22°С, у Германіі +17°С, паведамляе тэлеграм-канал «Метеовайб».
У Беларусі пік цяпла чакаецца 10‑11 снежня, калі сутачныя максімумы дасягнуць +5..+10°С, а тэмпературны фон месцамі можа перавысіць норму на 10°С. Таксама не выключаныя новыя сутачныя рэкорды максімальных тэмператур.
Паводле доўгатэрміновага прагнозу мадэлі ECMWF, пасля кароткачасовага пахаладання 13—14 снежня нас зноў можа чакаць магутная хваля атлантычнага цяпла.