5 снежня 2025, Пятніца, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропу ідзе гістарычная «снежаньская спякота»

3
У Еўропу ідзе гістарычная «снежаньская спякота»

Яе ўплыў адчуюць і беларусы.

У найбліжэйшыя дні Еўропу ахопіць «гістарычная снежаньская спякота», піша тэлеграм-канал пра надвор'е Nadvorie са спасылкай на даныя сэрвісу ўліку экстрэмальных тэмператур. Тым часам у Белгідрамеце беларусам абяцаюць воблачныя, але цёплыя выхадныя.

Як піша Nadvorie, «выключна цёплае паветра перасячэ Еўропу з паўднёвага захаду на паўночны ўсход з тэмпературамі вышэй за +10°С і нават вышэй за +15°С».

«Спякота дойдзе таксама да Скандынавіі. Чакаецца сотня, калі не тысяча паведамленняў пра рэкордную тэмпературу паветра з усяго кантынента», — перадае тэлеграм-канал.

У Белгідрамеце абяцаюць цёплыя выхадныя. У суботу будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Толькі месцамі на паўночным захадзе краіны пройдуць нязначныя ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -2.+5°С, максімальная ўдзень 0.+7°С.

7 снежня ўначы будзе воблачна. Уначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі па краіне пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах чакаюцца слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы -5.+2°С, максімальная ўдзень -2.+4°С.

Раней у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды параілі беларусам не чакаць уласцівага зіме марозу і снегападаў. У ведамстве адзначылі, што снежань, «працягваючы лістападаўскія традыцыі, пачнецца з камфортнага восеньскага надвор'я», а тэмпературны рэжым па-ранейшаму будзе перавышаць сярэднія шматгадовыя значэнні на 1−4 градусы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках