Соль і сірнікі выйшлі з-пад кантролю Лукашэнкі
5- 5.12.2025, 10:03
- 3,222
Адменена рэгуляванне цэн на 12 прадуктаў.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 5 снежня афіцыйна апублікавалі пастанову Савета Міністраў з папраўкамі ў дзейсную сістэму рэгулявання цэнаў у Беларусі. Спіс тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай, скарацілі з 211 да 199 пазіцый. Паглядзелі, якія менавіта тавары вывелі з-пад дзяржаўнага рэгулявання.
Са спісу прыбралі адразу 12 пазіцый:
харчовая соль, за выключэннем марскай і гімалайскай,
спіртавы воцат,
харчовая сода,
купальныя касцюмы,
гумовы абутак (жаночы, мужчынскі і дзіцячы),
махровы ручнік,
мясарубкі і блендэры,
фены для валасоў,
цвёрдае гаспадарчае мыла,
сірнікі.
Некаторыя пазіцыі ў пераліку перагледзелі, удакладніўшы фармулёўкі. У прыватнасці, з-пад дзяржаўнага рэгулявання вывелі фруктовыя і пладова-гароднінныя сокі прамога адціску і рыбныя стэйкі.
Значна перагледзелі пералік школьнай канцылярыі, на якую цэны будуць рэгулявацца дзяржавай. Калі ў папярэдняй версіі спісу фігуравалі агульныя назвы — сшыткі, лінейкі, алоўкі, то ў абноўленай версіі — толькі канкрэтныя пазіцыі. Вось на што менавіта цэны па-ранейшаму будуць рэгулявацца:
Сшытак вучнёўскі фармату A5 з колькасцю лістоў не больш за 48 у папяровай, кардоннай вокладцы на скобе.
Альбом для малявання і чарчэння фармату не больш за A4 з колькасцю лістоў не больш за 20 на скобе і склейцы.
Наборы аднабаковай каляровай паперы і кардону фармату не больш за A4».
Аловак чарнаграфітны ў драўляным корпусе, каляровыя алоўкі і іх наборы з колькасцю не больш за 18 штук.
Лінейка пластыкавая, драўляная да 20 см уключна.
Астрачкі, за выключэннем электрычных, сцёркі.
Фарбы акварэльныя ў наборы да 12 колераў уключна, гуаш паасобку і ў наборы да 12 колераў уключна.