Што засталося ад расійскага МіГ-29 у Крыме?
1- 5.12.2025, 6:36
- 11,336
Фота.
Журналіст «Радыё Свабода» Марк Крутаў апублікаваў у X спадарожнікавыя здымкі аэрадрома Кача ў акупаваным Расіяй Крыме.
Некалькі гадзін таму Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны (ГУР) паведаміла, што спецпадраздзяленне «Прывіды» паразіла там расійскі шматмэтавы знішчальнік МіГ-29.
«Параўнанне спадарожнікавых здымкаў нізкага дазволу аэрадрома Кача ў Крыме, зробленых сёння каля паўдня і 27 лістапада, пацвярджае ўдар па знішчальніку МіГ-29, пра які паведаміла ГУР Мінабароны Украіны. Не на 100% упэўнены, але падобна на сляды пажару і рэшткі транспартнага сродку або самалёта», – гаворыцца ў яго допісе.
A comparison of @planet low-res satellite images of the Kacha airfield in Crimea, taken around noon today and on Nov. 27, confirms the strike on the MiG-29 fighter jet claimed by @DI_Ukraine. Not 100% sure, but it looks like a scorch mark and vehicle or plane remnants. https://t.co/0ZTWzq7g37 pic.twitter.com/bjU7hBKfjO
— Mark Krutov (@kromark) December 4, 2025