Ва Украіне будуць абараняць беларускую мову
5- 3.12.2025, 18:39
- 6,032
Рускую — не.
Вярхоўная Рада Украіны 3 снежня прыняла змены да закона аб ратыфікацыі Еўрапейскай хартыі рэгіянальных або мінарытарных моў.
Дакумент тычыцца Еўрапейскай хартыі рэгіянальных або мінарытарных моў – міжнароднай дамовы, якую Украіна ратыфікавала яшчэ ў 2003 годзе. Новы закон абнаўляе ўкраінскія правілы яе прымянення і вызначае, якія мовы дзяржава абавязваецца абараняць.
Абноўлены пералік моў, прызнаных мінарытарнымі і тых, што патрабуюць падтрымкі, уключае беларускую мову, якая цяпер атрымлівае дзяржаўныя гарантыі ў культурнай, адукацыйнай і грамадскай сферы. Гэта азначае, што беларускія ініцыятывы, школы, медыя і аб’яднанні ва Украіне атрымліваюць больш магчымасцяў для сваёй дзейнасці.
Рускую мову пры гэтым з украінскага пераліку цалкам выключылі. Калі раней Хартыя ва ўкраінскім заканадаўстве прымянялася і да рускай мовы, то цяпер яна страціла статус мовы, якую дзяржава абавязана падтрымліваць як мінарытарную.