Навошта Лукашэнка хаваўся ў Амане?
32- 2.12.2025, 13:49
- 42,578
Апраўданні прэс-службы гучаць дзіўна.
Пасля некалькіх дзён адсутнасці ў публічнай прасторы Аляксандр Лукашэнка «знайшоўся» ў Амане ў кампаніі сыноў Віктара і Мікалая. І правёў перамовы з султанам Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам — прынамсі, так зацьвярджае прэс-служба кіраўніка.
Калі верыць справаздачы прэс-службы, размова ішла пра стварэнне ў Беларусі новага цэлюлозна-папяровага камбіната, супрацоўніцтва ў сферы турызму, сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі.
Але ці варта верыць заяўленаму?
— Лукашэнка ў Амане з візітам не ўпершыню, — адзначае эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі у эфіры «Еўрарадыё». — Але мы пакуль што не ведаем нічога пра рэальныя эканамічныя вынікі гэтых паездак.
Пра ніякія прарыўныя праекты мы не чуем, ніякія інвестыцыі з Амана ў Беларусь не пайшлі. Беларускія трактары ў вялікай колькасці ў Аман чамусьці мы не пастаўляем.
Лукашэнка там не ўпершыню — дык дзе вынікі? Пакажыце іх.
Што гэта за візіт, калі ты прыязджаеш і два дні проста адпачываеш? Інакш гэта выглядае, прынамсі ў дачыненні да Амана, як нейкія асабістыя гешэфты, вялікія асабістыя інтарэсы. Карысці дзяржаве ад гэтага, чамусьці, мы ніякай не бачым.
Магчыма, у гэтыя некалькі дзён былі нейкія закрытыя сустрэчы, пра якія нічога нельга расказаць і нават іх паказаць. Адно мы ведаем дакладна: для краіны ніякага ККД ад гэтых візітаў няма.