17 снежня 2025, Серада, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Путіну паказалі карту з памылкай

5
Путіну паказалі карту з памылкай

Бялоўсаў схлусіў кіраўніку Крамля пра поспехі расійскай арміі.

Кіраўнік Мінабароны РФ Андрэй Бялоўсаў, выступаючы перад расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным на пашыранай калегіі ведамства, распавёў пра так званыя поспехі Расіі ў 2025 годзе. У прыватнасці, Бялоўсаў заявіў пра захоп вёскі Малая Токмачка ў Запарожскай вобласці, якая, паводле звестак аналітыкаў, усё яшчэ знаходзіцца пад кантролем украінскіх вайскоўцаў.

На гэта звярнула ўвагу расійскае выданне «Агентство.Новости».

Кіраўнік міністэрства абароны краіны-агрэсара хлусіў Пуціну, што групоўка «Днепр» наступае на Арэхоўскім напрамку, узяла пад кантроль Малую Токмачку і вядзе баі на подступах да горада Арэхоў.

«Узяцце пад кантроль гэтага населенага пункта створыць спрыяльныя ўмовы для далейшага наступлення на паўночным захадзе Запарожскай вобласці», — заяўляў Бялоўсаў.

Словы расійскага міністра праілюстравалі картай лініі фронту ў Запарожскай і Херсонскай абласцях. Аднак вёска Малая Токмачка на карце была пазначана з памылкай і не адпавядала яе рэальнаму месцазнаходжанню, паведаміў ваенны аналітык Кірыл Міхайлаў, супрацоўнік аналітычнай групы Conflict Intelligence Team (CIT).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках