17 снежня 2025, Серада, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыяльны дакладчык ААН: у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі

1
Спецыяльны дакладчык ААН: у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі
Ніл Муйжніекс

Нілс Муйжніекс узгадаў пра Мікалая Статкевіча.

У Беларусі не змянілася практыка палітычных рэпрэсій, таму не варта быць празмерна аптымістычнымі. Пра гэта заявіў спецыяльны дакладчык ААН па нашай краіне Нілс Муйжніекс, каментуючы вызваленне 123 вязняў, якое адбылося 13 снежня.

«Многія з вызваленых, уключна з палітыкамі, праваабаронцамі, журналістамі, адвакатамі, прафсаюзнымі дзеячамі і грамадзяскімі актывістамі, былі асуджаныя без справядлівага судовага разгляду ў пакаранне за сваю прафесійную дзейнасць або за ажыццяўленне грамадзянскіх і палітычных правоў. Нядаўнія вызваленні суправаджаліся высылкай у іншыя краіны, а тым, каму пасля вызвалення дазволілі застацца ў Беларусі, апынуліся пад жорсткім рэжымам назірання і былі пазбаўленыя магчымасці вярнуцца на кваліфікаваны рынак працы», — падкрэсліў спецыяльны дакладчык ААН.

Ён нагадаў, што паралельна з вызваленнем палітвязняў рэжым Лукашэнкі працягвае затрыманні і пераслед з палітычных матываў.

Муйжніекс адзначыў, што ў дзяржаўных СМІ вызваленні былі пададзеныя як «памілванне», аднак лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч, які адмовіўся пакінуць краіну, быў затрыманы і зноў узяты пад варту. Супраць некаторых іншых нядаўна вызваленых людзей завочна распачалі новыя крымінальныя справы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках