Сікорскі саркастычным адказам паставіў Захараву на месца
7- 17.12.2025, 13:58
- 11,772
Кіраўнік МЗС Польшчы абыграў вядомы анекдот пра Леніна.
Міністр замежных спраў Польшчы Радослав Сікорскі адрэагаваў на заяву прэс-сакратаркі МЗС Расіі Марыі Захаравай пра тое, што Польшчу нібыта стварыў Уладзімір Ленін.
Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Х.
Сікорскі заявіў, што Ленін быў «не толькі стваральнікам сучаснай Польшчы», але і «сябрам польскіх дзяцей».
«Аднойчы ён галіўся ў Пароніне, калі міма акна праходзіла група школьнікаў. Ён мог перарэзаць дзецям горлы сваёй брытвай, але не зрабіў гэтага», — напісаў ён у адказ Захаравай.
Таксама, паводле слоў кіраўніка МЗС Польшчы, кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін «з’яўляецца дабрадзеем Украіны».
«Бо ён мог скінуць атамную бомбу на Кіеў, але пакуль гэтага не зрабіў. Канкурэнцыя за Нобелеўскую прэмію міру будзе жорсткай», — падсумаваў Сікорскі.