Мінчанка знайшла ў піцы ад сеткі «Лисицца» дрот
- 17.12.2025, 11:44
- 1,840
Відэафакт.
Мінчанка заявіла, што знайшла дрот у прадукцыі сеткі «пицца Лисицца». На відэа са скаргай адрэагавала санітарная служба, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости».
Аператар call-цэнтра кампаніі, як паведамляе выданне, папрасіў прабачэння за неякасны тавар і прапанаваў замяніць замову альбо атрымаць зніжку пры куплі піцы ў наступны раз.
«У любым выпадку інцыдэнт будзе ўлічаны спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пры планаванні наглядавых мерапрыемстваў у дачыненні да ООО «Легкий ужин», — заяўляе санітарная служба.