17 снежня 2025, Серада, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп рыхтуе зварот да нацыі ў прамым эфіры

13
Трамп рыхтуе зварот да нацыі ў прамым эфіры

Уначы ў гэты чацвер.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у ноч на чацвер, 18 снежня, выступіць са зваротам да амерыканцаў. Пра гэта ён напісаў у Truth Social 16 снежня.

Ён абвясціў пра зварот да нацыі ў прамым эфіры з Белага дома а 21:00 17 снежня па вашынгтонскім часе (05:00 18 снежня па мінскім часе).

«З нецярпеннем чакаю сустрэчы з вамі. Гэта быў выдатны год для нашай краіны, і найлепшае яшчэ наперадзе!» — напісаў Трамп у Truth Social.

Ён не ўдакладніў падрабязнасцяў адносна звароту.

The Hill піша, што зварот адбудзецца на фоне набліжэння гадавіны знаходжання Трампа на пасадзе прэзідэнта і нядаўняй крытыкі за засяроджанне Белага дома на знешняй палітыцы напярэдадні прамежкавых выбараў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках