17 снежня 2025, Серада, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску хуткая ўрэзалася ў аўтобус

2
У Мінску хуткая ўрэзалася ў аўтобус

Двух фельдшараў і кіроўцу даставілі ў бальніцу.

ДТЗ з удзелам аўтамабіля брыгады хуткай медыцынскай дапамогі і аўтобуса «МАЗ» адбылося раніцай 17 снежня ў Мінску, паведамілі ў ДАІ, перадае «Зеркало».

48-гадовы кіроўца хуткай ехаў на Citroen па праспекце Дзяржынскага. Каля будынка № 56 на вуліцы Гурскага ён, паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, з-за невыканання бяспечнай дыстанцыі здзейсніў сутыкненне з папутным «МАЗам».

Кіроўца і два фельдшары аўтамабіля Citroen дастаўлены ў установу аховы здароўя для абследавання. На момант ДТЗ пацыентаў у хуткай не было.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках