ЗСУ знішчылі РСЗА «Ураган» і асабовы склад акупантаў у Данецкай вобласці
- 16.12.2025, 22:46
- 1,062
Відэа.
У ноч на 16 снежня падраздзяленні Сіл спецыяльных аперацый (ССО) нанеслі кропкавыя ўдары па варожых мэтах у часова акупаванай Данецкай вобласці з дапамогай ударных беспілотнікаў FP-2. Відэа аперацый апублікавала прэс-служба ССО ў Telegram.
«У населеным пункце Благадатнае ССО адпрацавалі па месцы захоўвання рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-27 «Ураган» і па месцазнаходжанні экіпажаў згаданых сістэм», — гаворыцца ў заяве.
У раёне Пакроўска, паводле паведамлення спецназаўцаў, знішчылі месца канцэнтрацыі асабовага складу праціўніка.