У Белым доме назвалі Маска «абдолбаным Носферату»
5- 16.12.2025, 21:08
- 6,288
З-за цягі да кетаміну.
Мільярдэр Ілон Маск з’яўляецца «зацятым кетаміншчыкам» і падобны на «абдолбанага Носферату», заявіла кіраўніца апарату Белага дома С’юзан Уайлс у інтэрв’ю Vanity Fair.
«Ён зацяты кетаміншчык <...>. І ён дзіўны тып, як, думаю, і ўсе геніі. Ведаеце, гэта не дапамагае, але ён — сам сабе гаспадар», — дадала яна.
Уайлс лічыць, што ў моманты, калі ён публікуе скандальныя твіты, ён «прымае мікрадозы». Пры гэтым кіраўніца апарату Белага дома падкрэсліла, што яна «не мае інфармацыі з першых рук» па гэтым пытанні.
Маск справакаваў першы сапраўдны крызіс прэзідэнцтва Трампа і стаў першым выпрабаваннем для Уайлс, піша выданне. Кіраўніца адміністрацыі Трампа заявіла, што была шакаваная, калі заснавальнік SpaceX «разграміў» Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID). Яна была ў жаху і не падтрымала ініцыятыву з-за вялікай колькасці звальненняў і патэнцыйных смерцяў праз спыненне гуманітарнай дапамогі Вашынгтона.
Уайлс патлумачыла, што рашэнне гэтай праблемы лягло на яе плечы, таму што «прэзідэнт не ведае падрабязнасцяў дзейнасці гэтых невялікіх ведамстваў», а Маск вырашыў дзейнічаць «на поўнай хуткасці, без тармазоў». «У Ілона такі падыход: трэба ўсё зрабіць хутка. Калі вы прыхільнік паступовых змяненняў, вы проста не давядзеце сваю ракету да Месяца», — адзначыла яна.
Ілон Маск напярэдадні стаў першым чалавекам у гісторыі, чый стан склаў $600 млрд паводле версіі Forbes. Ён ніколі не хаваў, што прымае кетамін. У сакавіку 2024-га бізнесмен заяўляў, што гэты прэпарат яму прызначылі лекары як сродак ад дэпрэсіі, і адкідаў паведамленні пра злоўжыванне гэтым рэчывам.