За кратамі Алесь Бяляцкі напісаў дзве кнігі
5- 16.12.2025, 18:51
- 3,252
Іх канфіскавалі.
У дзень вызвалення ў нобелеўскага лаўрэата, палітвязня Алеся Бяляцкага забралі ўсе рукапісы і нешматлікія лісты, якія дайшлі да яго за час зняволення. Пра гэта нобелеўскі лаўрэат і былы палітвязень распавёў у інтэрв'ю DW.
Сярод канфіскаваных у Бяляцкага рукапісаў былі дзве напісаныя ім кнігі ўспамінаў.
Гэтыя дзеянні ён параўнаў з перыядам сталінскіх рэпрэсій: «Такія рэчы нагадваюць 1930-я гады, калі, як мне распавядалі, палілі рукапісы, запісы, кніжкі беларускіх пісьменнікаў у 1937 годзе. Усё гэта адбывалася ў двары КДБ або ў двары «Валадаркі». Знішчалася памяць людзей, іх перапіска, іх эмоцыі».