Ва Украіне будуць дзейнічаць сілы бяспекі еўрапейскіх краін
1- 16.12.2025, 16:58
- 2,814
Ініцыятыву ўзначаляць Францыя і Брытанія.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што некаторыя еўрапейскія краіны «гатовыя забяспечыць падтрымку» Украіне на зямлі пасля спынення агню з Расіяй. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў ў аўторак, 16 снежня, падчас прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў, піша New Voice.
Зяленскі не ўдакладніў, якія менавіта краіны гатовыя ўзяць на сябе такія абавязкі, але адзначыў, што ініцыятыву ўзначалілі Францыя і Вялікабрытанія.
«Кожная краіна „кааліцыі ахвотных“ ужо разумее, хто гатовы даць разведвальныя дадзеныя, хто гатовы накіраваць войскі ва Украіну. У нас ёсць дакумент, але пакуль мы яго не публікуем. Кааліцыя ахвотных вырашыла, што гатовая забяспечыць бяспеку Украіне пасля спынення агню», — заявіў прэзідэнт Украіны.
Ён адзначыў, што будзе зразумела, на што гатовыя еўрапейскія краіны, толькі пасля спынення агню ва Украіне. Паводле слоў Зяленскага, гатоўнасць краін таксама залежыць ад іх канстытуцый і рашэнняў парламента.
У сваю чаргу прэм’ер-міністр Нідэрландаў Дык Схуф заявіў, што 15 снежня ў Германіі краіны Еўропы «ўзмацнілі гарантыі бяспекі» для Украіны. Яны могуць стаць часткай перамоваў з Расіяй і давесці перамовы да спынення агню.
Чытайце таксама:
Лідары Еўропы зрабілі сумесную заяву аб гарантыях бяспекі для Украіны з накіраваннем шматнацыянальнага кантынгенту
«Мы ведаем, што тэхнічна можам зрабіць. Калі будзе спыненне агню, тады Нідэрланды павінны асцярожна прайсці працэс у парламенце, каб правесці працэдуру па прыцягненні нашых вайскоўцаў да сіл бяспекі», — сказаў прэм’ер Нідэрландаў.