16 снежня 2025, aўторак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Анджэя Пачобута прыняла прэмію Сахарава замест бацькі

2
Дачка Анджэя Пачобута прыняла прэмію Сахарава замест бацькі

Яна Пачобут выступіла з моцнай прамовай у Еўрапарламенце.

Дачка палітвязня-журналіста Анджэя Пачобута Яна выступіла 16 снежня ў Еўрапарламенце на цырымоніі ўручэння прэміі Сахарава, якой сёлета быў удастоены яе бацька. Яе выступленне цытуе Deutsche Welle.

«Для нашай сям'і гэта вельмі эмацыйны момант. Амаль 5 гадоў мая сям'я жыве ў цішыні, няпэўнасці і без таго, каго мы любім. Я хачу падзякаваць Еўрапарламент за тое, што вы памятаеце пра яго і пра ўсе сем'і, якія жывуць з такімі ж пытаннямі без адказу», — сказала Яна Пачобут.

Дачка журналіста таксама адзначыла, што Анджэй Пачобут — не толькі публічная асоба, ён яшчэ і бацька, сын, сябар.

«Кожны дзень з гэтых пяці гадоў мы не ведаем, як ён, ці ў бяспецы ён. Тым не менш кожны дзень мы выбіраем надзею, бо надзея — адзінае, чаго ў нас не адабралі», — сказала яна.

Яна Пачобут у сваёй прамове нагадала пра сітуацыю з палітвязнем палітыкам Мікалаем Статкевічам, якога вызвалілі ў верасні гэтага года, аднак ён адмовіўся пакідаць Беларусь, пасля чаго яго вярнулі ў калонію.

«Я ўзгадала яго імя сёння не як палітычную заяву, а як напамін пра тое, што за кожнай цішынёй ёсць чалавечае жыццё і сям'я, якая заслугоўвае ведаць праўду. Калі мы ўголас называем гэтыя імёны, яны перастаюць быць статыстыкай, яны зноў становяцца рэальнымі», — сказала Пачобут.

Старшыня Еўрапарламента Роберта Мецола выказала салідарнасць і з Пачобутам, і з яшчэ адной лаўрэаткай прэміі — грузінскай журналісткай Мзіяй Амаглобелі, якая таксама знаходзіцца ў зняволенні.

«Я ганаруся тым, што сёлета прысуджаю Прэмію Сахарава журналістам Анджэю Пачобуту і Мзіі Амаглобелі ў знак прызнання іх адважнай барацьбы за свабоду слова і дэмакратычную будучыню Беларусі і Грузіі. Гэты парламент выказвае салідарнасць з Мзіяй і Анджэем і заклікае да іх неадкладнага вызвалення — бо казаць праўду ўладзе ніколі не павінна быць злачынствам», — заявіла Мецола.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках