16 снежня 2025, aўторак, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі спецназ сарваў спробу РФ замацавацца паблізу Пакроўска

2
Украінскі спецназ сарваў спробу РФ замацавацца паблізу Пакроўска

Відэафакт.

Украінскія Сілы спецыяльных аперацый сарвалі спробу расійскіх войскаў замацавацца паблізу Пакроўска.

Пра гэта паведамляюць Сілы спецыяльных аперацый.

Як паведамляецца, група акупантаў спрабавала ўладкаваць пазіцыі ўздоўж чыгуначных шляхоў для далейшага прасоўвання. Пасля выяўлення праціўніка аператары ССА нанеслі дакладныя ўдары з паветра па маршрутах яго перамяшчэння, у выніку чаго частка расійскіх вайскоўцаў была ліквідаваная.

Для завяршэння аперацыі на вызначаны ўчастак вырушыла група 3-га палка ССА Украіны. Падчас прамых дзеянняў украінскія байцы знішчылі яшчэ двух вайскоўцаў РФ, якія хаваліся ў бліндажах.

Нягледзячы на шчыльны артылерыйскі агонь з боку расійскіх войскаў, падраздзяленне ССА паспяхова выканала заданне і не дапусціла замацавання ворага на запланаваных пазіцыях паблізу Пакроўска.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках